- Главная
- Уладзімір Карпаў
- 📚 Книги
- Том 4. Сотая маладосць
- Рецензии
- У пошуках страчанагаУ пошуках страчанага
Отзывы о книге Том 4. Сотая маладосць
Irina_Tripuzova24 января 2017У пошуках страчанага
Дрэнна, што маладосць — не заслуга...
І вось урэшце апошняя, чацвёртая, кніга з цыкла "На перавале стагоддзя" — "Сотая маладосць". Героі яшчэ больш пасталелі, але па-ранейшаму знаходзяцца ў стане барацьбы за справядлівасць і адстойвання сваіх поглядаў. А таксама ў пошуках маладосці, якая, што ні рабі, адыходзіць усё далей. Прафесар Валахановіч неабдумана паспрабаваў вярнуцца ў малады ўзрост, ажаніўшыся з маладой кабетай. Пісьменніца Валя Верас (цяпер ужо Юркевіч) нібы ўбачыла сябе маладую ў бескампраміснай Лёдзі Шарупіч. Яе муж, архітэктар Васіль Юркевіч, спадзяваўся, што юначы запал і новыя ідэі ў пяцьдзесят год яму падорыць нараджэнне дзіцяці, але гэтага аказалася мала. Спрытная знаёмая ўцягнула Юркевіча ў забароненую сувязь, якая скончылася для яго бальнічным ложкам. У адпаведнасці з часам, калі разгорваецца дзеянне, закранута тэма сталінскіх рэпрэсій. Рэабілітаваны архітэктар Сярдзюк вяртаецца ў родныя мясціны і даведваецца, што яго дысертацыяй паспелі скарыстацца спрытнюгі, якія, магчыма, і склалі ракавы данос. Як і ў папярэдніх раманах, пачэснае месца сярод героеў аддадзена самому гораду Мінску. Гэта яму больш чым "бессмяротны горад" пасуе эпітэт "горад сотай маладосці".
6 понравилось
154

Комментарии 0
Ваш комментарий
, чтобы оставить комментарий.
Комментариев пока нет,
ваш может стать первым