Отзывы о книге The Hobbit

  • Аватар пользователя
    Alek_von_Litz
    30 апреля 2026

    Нарэшце знаёмства з класікай

    Чэсна кажучы, я неяк у юнацтве прапусціў папулярныя тады фільмы па "Уладару пярсцёнкаў", ды і менавіта самі кнігі Толкіна. Але ж так спакусліва глядзела на мяне і нашэптвала  яе набыць калекцыя з Хобіта, трылогіі пярсцёнкаў і Сільмалірыёну ў мяккіх вокладках на ангельскай мове, ды яшчэ і са зніжкай ...
    Ну, што ж, шаноўнае спадарства, вось так мы тут і апынуліся тут - у нары, але не ў мярзотнай, бруднай і мокрай нары, але ў камфортнай нары хобіта Більбо Бэгінса, чыё спакойнае хоббітскае жыццё з другімі сняданкамі і іншымі рэчамі было парушана чараўніком Гендальфам. А ўжо наступнай раніцай на яго парозе з'явіліся 13 дворфаў, каб забраць яго ў экспедыцыю за скарбамі, што некалькі стагоддзяў таму ў іх продкаў скраў вялізарны цмок Смауг. Спадчына яго маці, што была з сям'і Тук- хобітаў з таго краю Ракі, якія занадта схільны да прыгод, і таму Більбо робіць тое, на што на што не пагадзіўся ні адзін паважаны хобіт, а тым больш Бэгінс - адпраўляецца ў прыгоды. Яго чакаюць змаганні з тролямі, пячорнымі гоблінамі, уцёк з палону эльфійскага каралю і эпічная бітва ў фінале.
    У выніку маем даволі цікавае фэнтэзі, месцамі з казачнай наіўнасцю, але ж яно так і зацягвае, хіба калі мне было зараз дванаццаць, я б цалкам зачараваны гэтай гісторыяй. Калі ж шаноўны чытач любіць часамі узяць нейкую кнігу ангельскаю мовою, то Хобіт у арыгінале будзе вам цікавы з-за свайго каларытнага splendid брыціш-інглішу.

    like1 понравилось
    36

Комментарии 0

Ваш комментарий

, чтобы оставить комментарий.

Комментариев пока нет

Комментариев пока нет,
ваш может стать первым