Отзывы о книге Куджо

  • Аватар пользователя
    Ales_Moyski
    24 ноября 2014

    Працягваем кароткія рэцэнзіі на кнігі, якія пакінулі доўгі ўспамін. Я ўжо пісаў пра "Могілкі хатняй жывёлы", а цяпер колькі слоў скажу пра раман "Куджа", галоўны герой якога згадваецца і ў першай кнізе. Як і тая кніга "Куджа" таксама мае выхаваўчы характар. Многія з нас у дзяцінстве баяліся розных пачвар, або проста цемры.

    Свет поўны пачвар, і яны заўсёды, у кожную хвіліну, могуць кінуцца на бязвінных і бездапаможных

    Я напрыклад, цемры не баяўся, але познімі вечарамі мне здавалася, што на балконе, куды выходзілі вокны насупраць майго ложка, з'яўляецца страшная вядзьмарка. Як паставіцца да дзіцячых страхаў паказвае Сцівен Кінг не толькі ў гэтай кнізе, узгадайце хаця б раман "Яно". Розныя выхаваўчыя праблемы ўздымаюцца, як "белая варона" ў першым рамане "Кэры" і інш. Калі праўноўваю ўжо "Куджа" з "Могілакамі...", то ў гэтым рамане ёсць "хэпі энд", і аматары шчаслівых канцовах могуць звярнуцца менавіта да першай кнігі.

    Калі твой дом абрушыўся, трэба будаваць новы, а не склейваць абломкі
    like10 понравилось
    52

Комментарии 0

Ваш комментарий

, чтобы оставить комментарий.

Комментариев пока нет

Комментариев пока нет,
ваш может стать первым