Отзывы о книге Штурм и буря

  • Аватар пользователя
    ionscrollnn
    14 июня 2021

    Калі быць шчырым, то нешта я вельмі расчараваўся ў гэтай гісторыі.

    Дачытаў другую частку трылогіі. Калі быць шчырым, то нешта я вельмі расчараваўся ў гэтай гісторыі. Не сказаць каб поўнае глупства, але чакаў я большага. Было жаданне нават не пачынаць чытаць трэцюю частку. Але па перш я звычайна дачытваю да канца, а па другое кніга ўжо ў мяне і таму я яе дачытаю. Але нешта не так…ці то вельмі шмат літар, а падзей мала, ці я ўжо так шмат усяго прачытаў іншага што пачынаю параўноўваць з другімі кнігамі і таму гэта выглядае слабейшай. Таму відаць калі дачытваю што першую кнігу, што другую і адно і тое самае пачуццё што нешта не так — слаба, хацелася пры канцы кнігі (як гэта звычайна бывае) атрымаць нейкі станоўчы эмацыянальны «выбух», так каб потым хадзіць яшчэ як мінімум дзень і думаць аб гэтай кнізе…жадаць даць яе ўсім пачытаць…у канцы то канцоў жадаць напісаць аб ёй які станоўчы водгук, а тут пішу толькі дзеля таго каб сказаць што кніга так сабе.

    Ладна будзем пачынаць чытаць трэццю частку, дачытаць усё гэта…паставіць недзе для сябе галку аб тым што «задача» выканана і на гэтым усё. Дарэчы пачаў глядзець серыял (першыя дзве серыі) і ён мне пакуль падабаецца куды больш чым кніга.

    like2 понравилось
    59

Комментарии 0

Ваш комментарий

, чтобы оставить комментарий.

Комментариев пока нет

Комментариев пока нет,
ваш может стать первым