- Главная
- Кен Фоллетт
- 📚 Книги
- Столп огненный
- Рецензии
- Кніга, якую я марыў... «Столп огненный»Кніга, якую я марыў... «Столп огненный»
Отзывы о книге Столп огненный
ionscrollnn29 декабря 2020Кніга, якую я марыў прачытаць некалькі гадоў. Першай кнігай з гэтай серыі была "Столпы земли" (прачытаў яшчэ ў 2018, водгук вось тут https://www.livelib.ru/review/1031329-stolpy-zemli-ken-follett ). Потым была "Мир без конца". Кнігі браў у бібліятэцы №5 г. Мінска. Потым доўгі час не мог нідзе знайсці трэццю частку. І толькі пры канцы 2020 года ў мяне гэта атрымалася. Чытаў з вялікай асалодай! Яшчэ ў самым пачатку, вырашыў што гэту кнігу я не змагу так проста ўзяць і адпусціць на якой небудзь паліцы буккросінга, вельмі хочацца падарыць той самай бібліятэцы у якой ўзяў першыя дзве кнігі. Прычына яшчэ ў тым, што там шмат добрых людзей, якія з вялікай цеплынёй і даверам да мяне ставяцца, і мне хочацца зрабіць нешта такое, што магло бы пайсці за "дзякуй". Таму хай хоць гэта гэта кніга будзе той самай маленькай падзякай ад мяне за іх працу. У кнізе зрабіў не зусім стандартную налепку (спадзяюся што яна не перашкодзіць каб гэтую кнігу ўзялі ў фонд). Там напісана што гэта падарунак бібліятэцы №5 (г. Мінск), што можна пакінуць свой водгук і даведацца гісторыю кнігі на сайце www.bookcrossing.com. BCID кнігі:518-16106725.
Коратка пра кнігу (серыю кніг): Першыя дзве часткі былі з большага пра Сабор, а так сама горад дзе ён знаходзіўся і людзей якія яго будавалі. Трэцяя частка зусім іншага плану. Пра сам Сабор успаміналася зусім мала,а пра падзі якія адбываліся ў 1558-1606 гады ў Англіі-Францыі і іншых краінах Еўропы расказана вельмі шмат. Даведаўся шмат цікавай інфармацыі наконт таго перыяду, калі католікі і пратэстанты вялі пастаянную "вайну" паміж сабой за за верасповяду. Чаму 9?! Таму што трылогія выйшла вельмі магутна вялікай, што з аднаго боку добра, але з другога пры канцы (менавіта трэцяя кніга), выйшла крышку (а можа і трохі болей чым крышку) слабейшай за першыя дзве. Тым не менш, чытаецца так сама вельмі лёгка і цікава. Таму усім раю, да паўнаты "малюнка" пачытаць і яе!
2 понравилось
519

Комментарии 0
Ваш комментарий
, чтобы оставить комментарий.
Комментариев пока нет,
ваш может стать первым