Отзывы о книге Жажда жизни

  • Аватар пользователя
    Moszast
    16 июня 2020

    Думкі, думкі і яшчэ раз думкі

    Калі б не "Борцы с долгостроем", рэцэнзію я б не пісала. Не таму, што кніга не вартая таго, а таму, што я не ведаю, што сказаць. Цудоўна? Неверагодна? Лепшая мая кніга за апошні час? Але пісаць усё ж трэба, як і трэба нешта з сябе выціснуць, паралельна выдаляючы свой асабісты вопыт і перажыванні, якія павінны быць у раздзеле "Гісторыі". Дык вось пра кнігу непасрэдна. Сюжэт - жыццёвы і творчы шлях Вінсэнта Ван Гога, заснаваны па большай частцы на «Письма к брату Тео» Винсент ван Гог . У канцы кнігі ёсць рэмаркі, пра выдуманыя моманты, крыніцы і падзякі людзям. Пераказваць сюжэт, то бок жыццё славутага мастака, не мае сэнсу, бо ў агульных рысах і так яе многа хто ведае. У тым ліку і я, калі садзілася чытаць. Аднак, негледзячы на гэта, адкрыла для сябе шмат новых фактаў. Прыемным бонусам сталі сябры-мастакі, якіх я добра запомніла, і стала лепей арыентавацца ў любімым мною імпрэсіянізме. Увогуле тэма мастацтва тут падымаецца часта (жыццё ж мастака, вядома), і я не ведаю, як бы я ставілася да гэтага, калі б сама не была трохі мастачкай. А так я ўсё яшчэ ёй з'яўляюся (хаця, творчы крызіс з гэтым бы паспрачаўся), для мяне гэта несумненны плюс. Родную душу заўсёды прыемна мець, нават калі гэта чалавека ніколі не бачыла і не ведала. Аднак, тут не пра мяне, а пра кнігу. Прызнаюся чэсна: спачатку чытаць было не тое каб нецікава, але ў параўнанні з тым, як я не адрывалася ад другой паловы кнігі, думаю, можна так сказаць. Разважанні Вінсэнта - як бальзам на душу. Я знайшла ў іх суцяшэнне, ды і, падазраваю, яны сыгралі не апошнюю ролю ў маім паступовым выхадам з вышэй названага творчага крызісу. Канец рамана, негледзячы на тое, што я ўсё і так ведала, раніў. Раніла і вар'яцтва Ван Гога, якое з аднаго боку было раптоўным (менавіта сам момант ягонага з'яўлення), а з іншага - заканамернае наступства ягонага вобразу жыцця. На заканчэнне магу толькі параіць прачытаць раман. Асабліва аматарам мастацтва, Ван Гога і творчым людзям увогуле.

    like7 понравилось
    1,3K

Комментарии 0

Ваш комментарий

, чтобы оставить комментарий.

Комментариев пока нет

Комментариев пока нет,
ваш может стать первым