Страх жыве ў нас саміх, мы... «На ростанях»
MaksimN918 сентября 2021•Видна всемСтрах жыве ў нас саміх, мы самі ствараем і перадаём яго адзін другому. Незалежна ж ад чалавека страху няма. У істоце кожнага страху ляжыць наша няведанне, наша цемната. Страх і цемната — неразлучныя прыяцелі. I пакуль мы не ўведаем прычыны тых ці іншых з’яў і не зможам паставіць сябе вышэй ад іх, падпарадкаваць іх нашаму людскому розуму, ад таго часу мы і будзем адчуваць страх. Сам жа па сабе страх, як нейкая незалежная сіла, гэта не больш і не менш як наша глупства.
1,7K